Лабараторыя жаночага аўтарства з Вольгай РаманавайДля каго: #культдзеячы.Калі: 9 і 16 снежня, 19:00 …

Лабараторыя жаночага аўтарства з Вольгай Раманавай

Для каго: #культдзеячы.
Калі: 9 і 16 снежня, 19:00 (Мінск).
Фармат: анлайн.

На першай сустрэчы будзе размова пра пісьмо як спосаб самадаследавання і самападтрымкі, абмен досведам, абмеркаванне сітуацыі творчага крызісу і «страху белага ліста».

Мэта сустрэчы – вызначыць у дыялогу і з дапамогай практыкаванняў, як і якія пісьмовыя практыкі могуць падтрымаць нас у цяжкія часы і стаць штуршком да разблакавання “энергіі ліста”.

Другая сустрэча будзе прысвечана канцэпту крэатыўнага пісьма. Мы асвоім метад фрырайтынгу, накіраваны на пошук арыгінальных ідэй і аўтарскіх метафар. Ці існуе “жаночае пісьмо”? Як адлюстроўваць у тэксце сваю суб’ектнасць? Частка гэтага воркшопа будзе прысвечана арт-трэнінгу.

Зарэгістравацца.