Pink Pavilion – #фестываль драматургіі, Капенгаген #Данія Для каго: #драматургі.Калі: 11-13 траўня.B…

Pink Pavilion – #фестываль драматургіі, Капенгаген #Данія

Для каго: #драматургі.
Калі: 11-13 траўня.

Blaagaard Teater арганізуе міжнародны фестываль п’ес. Pink Pavillion шукае драматургаў, якія зацікаўлены ў прэзентацыі ўрыўка з іх гатовай працы. Фестываль пройдзе ў бяспечнай, нязмушанай і святочнай абстаноўцы ў тэатры Блаагард у Капенгагене і ў тэатры Катапульта ў Орхусе. Тэма гэтага года – улада ва ўсіх яе формах: палітычнай, асабістай, чалавечай і сацыяльнай. Урывак будзе перакладзены на дацкую і, магчыма, ангельскую. Pink Pavilion можа купіць правы на пастаноўку вашай п’есы.

Дасылаць трэба ўжо завершаную п’есу.

Фестываль прапануе:
– ганарар
– пражыванне
– транспартныя выдаткі.

Ддл: 10 студзеня.
Падаць заяўку.

#тэатр #драматургія #літаратура