14 снежня адбудзецца запуск і прэзентацыя праграмы стажыровак MOST+

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

І, верагодна, самы чаканы анонс гэтага месяца 🙂

У бліжэйшую сераду адбудзецца запуск і прэзентацыя праграмы стажыровак для беларусаў_к MOST+

Калі:
• 14 cнежня
• 19:00 па Мінску / 18:00 па Вільнюсу / 17:00 CET. Працягласць – каля 90 хв.

Дзе:
• Афлайн: Novotel Hotel Vilnius (Gedimino pr. 16, 2 паверх)
• Анлайн: праз трансляцыі ў YouTube ці Facebook.

MOST+ ― гэта праграма мабільнасці для прафесійнага абмену паміж беларусамі і беларускамі і іх калегамі з краін Еўрапейскага саюза. Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты і спецыялісткі з такіх галін, як:
• грамадства,
• культура,
• бізнэс,
• адукацыя,
• ахова здароўя,
• устойлівае развіццё.

Калі вы плануеце прысутнічаць на мерапрыемстве афлайн, запоўніце гэтую рэгістрацыйную форму.

#стажыроўка #стыпендыя #нэтворкінг