Тэма рэзідэнцыі – мадэлі развіцця аўдыторыі. Удзельнікі будуць збіраць дадзеныя на аснове інтэрв’ю з мясцовым насельніцтвам, а затым творча пераўтвараць іх у арыгінальныя мастацкія праекты. Куратары рэзідэнцыі – прафесар, доктар Леван Хетагуры і прафесар, доктар Юрый Мгебрышвілі. Суарганізатарамі ў Грузіі стануць Нацыянальны інстытут музыкі, танца і мастацтва і Навукова-даследчы інстытут.
Рэзідэнцыя прапануе: – прастору для творчай працы – пражыванне – стыпендыю – страхоўку – кампенсацыю транспартных выдаткаў.