Dekoloniale Berlin – #рэзідэнцыя для творцаў, #Берлін #ГерманіяДля каго: #мастакі, #архітэктары, #ды…

Dekoloniale Berlin – #рэзідэнцыя для творцаў, #Берлін #Германія

Для каго: #мастакі, #архітэктары, #дызайнеры, #рэжысёры, #пісьменнікі і іншыя #творцы.
Калі: чэрвень – верасень 2023.

Кандыдатам прапануецца раскрыць і трансфармаваць гістарычныя каланіяльныя напластаванні і дамінантныя наратывы ў грамадскай прасторы Берліна. У гэтым годзе для даследаванняў абралі раёны Шарлотэнбург і Вільмерсдорф. Тэма рэзідэнцыі – «агітпроп», тэрмін які ўзнік падчас рускай рэвалюцыі ў XX стагоддзі, злучыўшы словы «агітацыя» і «прапаганда» для апісання мастацкіх практык, якія імкнуцца справакаваць рэвалюцыйныя і сацыяльныя змены. Рэзідэнцыя засяроджваецца на мастацтве, якое існуе на стыку арта і палітычнай арганізацыі.

Рэзідэнцыя прапануе:
– пражыванне
– транспартныя выдаткі
– суткавыя
– вытворчы бюджэт на рэалізацыю праекта
– ганарар
– куратарскае кіраўніцтва
– вытворчая падтрымка.

Ддл: 7 лютага.
Падаць заяўку.

#памяць #даследванні #грамадскія_праекты