Сторытэлінг для грамадзянскай супольнасці – #курс ад Фонду грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Для каго: лідары грамадзянскай супольнасці, #культменеджары, #актывісты і інш. Калі: 1 лютага – 15 сакавіка. Фармат: анлайн.
З-за вялікага «шуму» ў публічным дыскурсе грамадзянскім актывістам цяжка дабіцца таго, каб іх гісторыі былі пачутыя. Гэты курс дапаможа знайсці інструменты для камунікацыі з аўдыторыяй.
Заняткі праводзяцца на ангельскай мове, праграма складаецца з відэасемінараў, «жывых» семінараў, індывідуальнага коўчынгу і хатніх заданняў. Паспяховыя ўдзельнікі/_цы атрымаюць сертыфікаты і крэдыты анлайн-платформы «Гарады навучання».