Women Connected / The Digital Flying Carpet – #конкурс мастацкіх праектаў, #Нідэрланды
Для каго:#жанчыны_творцы розных арт-практык. Калі: вясна-лета 2023.
The Flying Carpet – гэта шматузроўневы двухгадовы праект, прысвечаны аб’яднанню жанчын з розных культур, слаёў грамадства і узростаў. Шукаюць прапанову праектаў, якія даследуюць альбо выкарыстоўваюць метады імерсіўнага аповеду і новыя тэхналогіі. Адабраныя ўдзельніцы будуць працаваць над лічбавым вымярэннем праекта The Flying Carpet. Аснову будуць складаць гісторыі жанчын, сабраныя падчас арт-сустрэч.
Арганізатары прапануюць: – вытворчы бюджэт 10000 EUR (сюды ўваходзяць праезд, пражыванне, матэрыялы, ганарар і г.д.) – доступ да вытворчых магчымасцей сеткі – экспертную падтрымку.