Рэзідэнцыя прапануе 4 праграмы ў розных муніцыпалітэтах. Мастакоў прымуць гістарычны музей папяровай фабрыкі, вёска культурнай спадчыны Нара, універсітэцкі горад Эрэбру і стары горназдабыўчы раён Хелефорс. Чакаецца, што жыхары будуць прымаць удзел у нэтворкінг-сустрэчах і прадэманструюць сваю працу і практыку падчас публічных мерапрыемстваў. Ёсць магчымасць зладзіць фінальную імпрэзу ці прэзентацыю вынікаў.
Праграма прапануе: – пражыванне – працоўнае памяшканне – узаемадзеянне з мясцовымі інстытуцыямі, супольнасцямі і грамадскасцю – стыпендыю 36 000 SEK (~3 200 EUR).