Для каго:#драматургі, у якіх ёсць пераклад п’есы на ангельскую. Калі: 2023.
Міжнародны конкурс драматургіі для радыё, арганізаваны Сусветнай службай BBC і Брытанскай радай, прапануе драматургам унікальную магчымасць пачуць радыёспектакль па сваёй п’есе ў эфіры. Заяўку можна падаць у катэгорыі «Ангельская як другая мова». Запрашаюць і пачаткоўцаў, і прафесійных драматургаў, чые п’есы разлічаны на спектакль не больш за 53 хвіліны і максімум на 6 цэнтральных персанажаў.