Для каго:#творцы. Калі: да 90 дзён у інтэрвале ліпень – снежань.
Музей азіяцкага мастацтва Фукуока запрашае мастакоў падаць праекты для рэалізацыі. Рэзідэнцыя спрыяе інтэрнацыянальнаму дыялогу, разуменню грамадзянамі сучаснага мастацтва і розных культур, паляпшэнню якасці мясцовай культуры.
Рэзідэнцыя пакрые: – авіябілеты – пражыванне – выдаткі на пражыванне – выдаткі на мастацкі праект – страхоўку.