Для каго:#творцы і #куратары розных дысцыплін, якія займаюцца сацыяльным мастацтвам і/або паблік-артам. Калі: 1 месяц у інтэрвале ліпень 2023 – чэрвень 2024.
Сетка рэзідэнцый Art Prospect уключае ў сабе і беларускую арганізацыю, якая знаходзіцца зараз у Германіі. Кожная партнёрская арганізацыя прапануе рэзідэнцыю для ўдзелу ў фестывалі публічнага мастацтва, майстар-класе, незалежным праекце і г.д. Удзельнікі і прымаючыя арганізацыі працуюць разам, каб вызначыць мэты і структуру рэзідэнтуры на аснове іх узаемных інтарэсаў, патрэб і моцных бакоў.
ArtsLink забяспечвае: – праезд – візавую падтрымку – пражыванне – суткавыя – вытворчы бюджэт – страхоўку – пераклад пры неабходнасці.