Для каго:#творцы. Калі: 4-8 тыдняў у інтэрвале травень – лістапад 2023.
Мэта праграмы – стварэнне адкрытай платформы для міжнароднага мастацкага дыялогу, узаемасувязі розных культур і падтрымкі мастакоў-пачаткоўцаў, якія працуюць з разнастайнымі сродкамі і жанрамі.
Тэма – «курс выжывання». Вынікі рэзідэнцый будуць прэзентаваны ў галерэі Jedna Dva Tři у комплексе Petrohradská kolektiv.
Рэзідэнты атрымаюць: – пражыванне і працоўную студыю – пакрыццё транспартных выдаткаў да 200 EUR – тэхнічную падтрымку і кансультацыі – выставу ў галерэі Jedna Dva Tři – бясплатны ўваход на мерапрыемствы Petrohradská kolektiv.