Для каго:#творцы ўсіх дысцыплін. Калі: 6 тыдняў у інтэрвале чэрвень-кастрычнік.
Запрашаюць да ўдзелу ў трох навуковых рэзідэнцыях пры трох вядомых даследчых інстытутах Дармштадта. Мэты праграмы – наладзіць устойлівы абмен паміж навукай і мастацтвам, даць мастакам магчымасць рэалізаваць свае праекты ў цесным супрацоўніцтве з інстытутамі-партнёрамі.
Рэзідэнтам прапануюць: – пражыванне – доступ да працы ў інстытутах – стыпендыю 3000 EUR – пакрыццё транспартных выдаткаў да 1000 EUR – выставачную прастору – публікацыі пра праект.