Школа Грамадскіх Лідараў – #курс па лідарства для актыўных беларусаў
Для каго: беларускія #культдзеячы, #актывісты і інш. Калі: 6 сустрэч у інтэрвале сакавік – травень. Фармат: анлайн.
Запрашаюць да разгляду лідарства і яго розных форм, абмеркавання грамадзянскай супольнасці. Плануецца абазначыць спосабы ўмацавання супольнасці і мадэлі грамадскага дзеяння. Падчас праграмы ўдзельнікі_цы будуць мець магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамогуць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках.