Для каго:#дызайнеры і #мастакі, якія цягам пяці год скончылі бакалаўрыат ці магістратуру. Калі: 2023.
Узнагарода BAD падкрэслівае і даследуе новыя перасячэнні паміж дызайнам, мастацкай практыкай і навукамі. Кандыдатам прапануецца звязаць свае прапановы з апошнімі дасягненнямі ў галіне біянавук з акцэнтам на жывыя матэрыялы і біялагічныя аб’екты – прыродныя і сінтэтычныя. Пераможцы атрымаюць магчымасць стварыць новы твор, які пашырае межы навуковых даследаванняў і творчага самавыяўлення.