Нью-Йоркская ўстанова APEXART адкрывае новы конкурс для творцаў на старце кар’еры з любой кропкі свету.
Вы можаце падаць заяўку арганізацыю выставы ў межах гадавой праграмы APEXART, для гэтага трэба падрыхтаваць толькі яе апісанне (да 500 словаў) і ілюстрацыі.
Арганізатары падкрэсліваюць, што ацэньваецца не досвед і не «напрацаванасць» імені творцы, а найперш адметнасць самой ідэі групавой выставы ў любой лакацыі.
Для каго: #мастакі, #куратары, студэнты, #пісьменнікі і іншыя творчыя асобы, незалежна ад узроўню вопыту, паходжання і месцазнаходжання
Пераможцы атрымаюць: ⁃ #грант да 10 000 USD, каб пакрыць выдаткі на страхоўку, рэкламу, дакументацыю, дызайн, друк і рассылку брашуры выставы, а таксама мясцовы прыём пры адкрыцці. ⁃ куратараскую падтрымку ад каманды apexart.