Workout – трэніроўкі асабістай устойлівасці ў часы нявызначанасці ад ProWomen By
Для каго: тыя, хто хоча зразумець, як адаптавацца да пераменаў. Калі: 15 лютага і 3, 14, 30 сакавіка.
ProWomen By запускае новы праект, які дапаможа зарадзіцца энэргіяй, адаптавацца да нявызначанасці і пераменаў, справіцца з выгараннем, стрэсам і захаваць цікавасць да таго, што вы робіце. Вас чакае серыя бясплатных вэбінараў з псіхолагамі і анлайн-група падтрымкі, дзе можна працягнуць трэніраваць навыкі ўстойлівасці.
У форме рэгістрацыі можна выбраць адно або некалькі мерапрыемстваў.