Life Long Burning – шматгадовы #праект супрацоўніцтва, які рэалізуецца 12 партнёрскімі арганізацыямі. Ён дае індывідуальную падтрымку артыстам, якія хочуць развіваць сваю творчасць у галіне сучаснага танца. Артыст будзе падтрыманы на працягу 2 гадоў. Галоўнае патрабаванне – трэба быць зацікаўленым у распрацоўцы асабістых праектаў у супрацоўніцтве з румынскай сцэнай.
Артысту прапануецца: – фінансавая падтрымка (для вытворчасці і інш. выдаткаў) – магчымасць пражывання ў сеткавых партнёраў LLB – міжнародны нэтворкінг – кансультацыі з асацыяцыяй 4Culture – доступ да працоўнай мастацкай прасторы і вытворчасці WASP у Бухарэсце – адміністрацыйная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка.