Стыпендыя для творцаў ад Фонду Генрыха Бёля ў Лангенбройху, #Германія
Для каго:#пісьменнікі, #музыкі, #мастакі з краін, у якіх творчае самавыяўленне немагчыма па розных прычынах. Калі: 4 месяцы ў 2023.
Заяўкі прымаюць цягам года. Даюць магчымасць займацца творчасцю без эканамічнага і палітычнага ціску. Адна са стыпендый – для мастака. Прапануюць студыю, дзе можна маляваць, фармаваць і разгортваць мастацкую дзейнасць.