Адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» абвясціў конкурс праектаў. Мэта – распрацоўка, умацаванне жыццяздольнасцi і даследаванне элементаў «новай адукацыі» (навучальныя праграмы, методыкі, арганізацыйныя мадэлі) для дзяцей у Беларусі ці ў транспамежным анлайн-фармаце. Працягласць праекта мусіць складаць 3-12 месяцаў.