Тэатральны Інстытут імя Збігнева Рашэўскага пачынае II этап набору ў праграму рэзідэнцый для прадстаўніц і прадстаўнікоў тэатральных прафесій з Беларусі і Украіны ў польскіх тэатрах і ўстановах/арганізацыях культуры. Мэта праграмы – даць магчымасць рэзідэнткам і рэзідэнтам займацца творчай дзейнасцю, пакуль у іх краінах працоўнае становішча значна пагоршылася за апошнія два гады ў сувязі з палітычным крызісам альбо вайной.
Рэзідэнцыі прапануюць: – узаемадзеянне з інстытуцыяй – пражыванне – суткавыя.