OpenArt – #конкурс заявак на праекты пад адкрытым небам у Эрэбру, #Швецыя
Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: чэрвень-верасень.
OpenArt – выстава сучаснага мастацтва на адкрытым паветры, даступная для публікі і днём, і ноччу. Большасць твораў – #скульптура і #інсталяцыі, але OpenArt вітае мастакоў, якія працуюць у іншых дысцыплінах. Паколькі большасць праектаў носіць часовы характар, неабходна беражна ставіцца да вытворчасці і матэрыялаў. Напрыклад, ці можна іх потым перапрацаваць?
Арганізатары прапануюць: – ганарар 900 EUR – вытворчая падтрымка і бюджэт пры стварэнні новага твора – транспарціроўку твораў – праезд і пражыванне падчас усталёўкі – выдаткі на ўсталёўку.