Праект падтрымлівае артыстаў у выгнанні, якія нядаўна пераехалі і плануюць пабудаваць кар’еру ў новай краіне. IN EX (ILE) LAB дае магчымасць стварыць #перформанс, пашырыць сетку прафесійных кантактаў, атрымаць мастацкія рэкамендацыі і г.д. Праграма прапануе 2 варыянты падтрымкі.
Першы (мабільнасць у ЕС): – стыпендыя на распрацоўку перформансу 4000 EUR – 1 рэзідэнцыя ў краіне, дзе знаходзіцца артыст – 1 рэзідэнцыя ў іншай краіне – гадавая праграма настаўніцтва – семінары і вэбінары – нэтворкінг-сустрэчы і г.д.
Другі (праект у межах краіны): – стыпендыя 4000 EUR – гадавая праграма настаўніцтва – семінары і вэбінары – нэтворкінг-сустрэчы і г.д.