Даведайцеся пра адукацыйныя магчымасці, якія ЗША прапануюць беларусам!
Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі (American Councils for International Education) запрашаюць старшакласнікаў і студэнтаў, прадпрымальнікаў, а таксама маладых і дасведчаных спецыялістаў у розных галінах на сустрэчу, прысвечаную праграмам абмену, рэсурсам EducationUSA для тых, хто паступае у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры, і іншым магчымасцям удзелу грамадзян Беларусі ў шэрагу праграм урада ЗША, многія з якіх прапануюць поўнае фінансаванне выдаткаў.