Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ад Inbelkult 2.0, #Варшава, #ПольшчаКалі: на працягу сакавік…

Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ад Inbelkult 2.0, #Варшава, #Польшча

Калі: на працягу сакавіка – красавіка 2023.
Фармат: серыя 1-дзённых фокус-груп (панэляў).
Тэматычныя напрамкі: #тэатр, #музыка, вiзуальнае #мастацтва, #лiтаратура, #фальклор.

Падчас гэтых сустрэч арганізатары заклікаюць абмеркаваць пытанні, якія стаяць перад культурнымі амыслоўцамі ў выгнанні. Гэтыя сустрэчы стануць падрыхтоўчым этапам да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі, які пройдзе ў чэрвені 2023 ў Варшаве. Сумесная праца дазволіць больш якасна і эфектыўна падрыхтаваць Кангрэс, улічваючы усе прапановы і пажаданні.

Да ўдзелу запрашаюцца #культдзеячы ў эміграцыі, #творцы і ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі/_цы прафсупольнасці паводле праграмы панэляў:

⁃ 18 сакавіка: ТЭАТРАЛЬНАЯ
⁃ 1 красавіка: МУЗЫЧНАЯ
⁃ 2 красавіка: ВІЗУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА
⁃ 22 красавіка: ЛІТАРАТУРНАЯ
⁃ 23 красавіка: ФАЛЬКЛОРНАЯ.

Арганізатары запрашаюць да партнёрства ў арганізацыі панэляў.

Зарэгістравацца.