„Свабода, справядлівасць, роўнасць у адносінах” – арт-летнік 2023, #ГерманіяДля каго: #мастакі/_чкі…

„Свабода, справядлівасць, роўнасць у адносінах” – арт-летнік 2023, #Германія

Для каго: #мастакі/_чкі з Беларусі і Украіны (можна з пражываннем у Польшчы ці Нямеччыне), Сербіі, і Германіі ва ўзросце 18–26 гадоў.
Калі: 27 ліпеня — 7 жніўня 2023.

Грамадская арганізацыя JANUN Hannover арганізуе міжнародны летнік (у намётах!) у невялікай вёсцы Фазэнтын. Удзельнікі/_цы мусяць мець цікаўнасць у крытычным разглядзе свайго мастацтва і абмеркаванні яго ў кантэксце палітычных, сацыяльных і эканамічных праблем. Напрыканцы праграмы адбудзецца супольная адкрытая выстава. Неабходна будзе прывезці з сабой больш-меньш гатовыя працы, каб творча і супольна дапрацаваць іх разам.

У праграме:
– Майстар-класы, абмен досведам, размовы з запрошанымі маста(ч)камі
– Прэзентацыі ўласнага мастацтва
– Падарожжа ў Гамбург (наведванне Акадэміі мастацтваў, мастацкіх выставаў і славутасцяў горада)
– Аднаднеўная вандроўка на ровары з наведваннем мясцовых музеяў і купаннем ў возеры
– Кіно на вольным паветры і іншае.

Працоўная мова: ENG.
Удзел бясплатны. Кампенсуюцца выдаткі на транспарт (трэба ўзгадняць).

Ддл: 27 сакавіка.
Падаць заяўку.
Даведацца больш.

kunstcamp | Instagram | Linktree

ArtCamp in Vasenthien.
27.07.2023-07.08.2023.