#ZeroDiscriminationWeek: Арганізацыя “ІншыЯ” абвяшчае Тыдзень нулявой дыскрымінацыі – з 1 па 8 сакав…

*

#ZeroDiscriminationWeek: Арганізацыя “ІншыЯ” абвяшчае Тыдзень нулявой дыскрымінацыі – з 1 па 8 сакавіка анлайн і афлайн у розных краінах.

Тыдзень прымеркаваны да 1 сакавіка – Cусветнага Дня нулявой дыскрымінацыі.

У гэтым годзе “ІншыЯ” разам з партнёр(к)амі ладзяць шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, аб’яднаных тэмай барацьбы з дыскрымінацыяй па нацыянальнасці, пашпарце, мове.

Галоўны спокліч тыдня – “Думаючы пра сябе, думаем пра Іншых*”.

Убачыць усе падзеі акцыі ва ўсіх гарадах можна на сайце і ў Instagram.

Як далучыцца?

– Зрабіць пост супраць дыскрымінацыі і распавесці пра Тыдзень у сваіх сацсетках.
– Выкарыстоўваць тэгі #ZDW2023, #ZeroDiscriminationWeek
– Ахвяраваць арганізацыям, якія вядуць барацьбу з дыскрымінацыяй
– Правесці сваё мерапрыемства, інфакампанію ці стварыць іншы прадукт
– Падпісацца на інстаграм Іншых, каб сачыць за недыскрымінацыйнымі актыўнасцямі
– Прытрымлівацца недыскрымінацыі ў сваім штодзённым жыцці.


Кантакт: [email protected].

#інклюзія #правы_чалавека #НДА