Першы анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры кам’юніці “Культурны Код” ужо заўтра! …

Першы анлайн-пітчынг digital-праектаў для беларускай культуры кам’юніці “Культурны Код” ужо заўтра!

Запрашаем усіх ахвочых паслухаць, паглядзець, падтрымаць праекты і падзяліцца экспертызай.

Далучайцеся да сустрэчы ў Zoom 2 сакавіка а 17:00 СЕТ.

Будуць прадстаўленыя праекты:

Па слядах бортніцтва — мабільная праграма для вандровак па незвычайных мясцінах, звязаных з беларускім бортніцтвам. Карыстальнікі змогуць завітаць у музей, пабачыць прыродныя аб’екты і пазнаёміцца з самімі бортнікамі. Дарэчы, ці ведаеце вы, чым займаюцца гэтыя людзі?

Акорднік Беларускі — дынамічны сайт для мабільных прыладаў і памочнік для гітарыстаў. Рэсурс дазволіць знаходзіць акорды ўлюбёных беларускіх песень анлайн. Ніякай расейскай папсы — толькі беларускія мелодыі! Наведвальнікі змогуць папаўняць базу сваімі падборамі ды далучацца да дабрачыннага YouTube-каналу.

Grantika — сервіс на базе тэхналогіі ChatGPT для аўтаматычнага складання грантавых заявак. Стваральнікі — каманда фонду Augmentika (https://augmentika.pl/). Інструмент, заснаваны на працы штучнага інтэлекту, дапаможа творцам хутка і эфектыўна складаць grant proposals. Проста мара, праўда?

Анімэ-серыял пра гісторыю Беларусі — відэапрадукт, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Працуе ўсё так: актораў запісваюць на “зялёнцы”, матэрыял дадаткова апрацоўваюць, дадаюць кампоўзінг з AE і Unreal Engine. Такі падыход дазваляе стварыць паўнавартасны мульцік (напрыклад, такі, усяго за 2 тыдні.

Маеце праект, па тэматыцы ці тэхнічным рашэнні падобны на гэтыя ? Вы таксама зможаце прадставіць яго на пітчынгу! Далучайцеся і каманду падтрымкі прыводзьце!

Join our Cloud HD Video Meeting

Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms is the original software-based conference room solution…