Уменне выступаць публічна – карысная кампетэнцыя для працы і жыцця. Для развіцця гэтага навыку не патрэбны пэўныя здольнасці. Любы можа правесці добрую прэзентацыю і выступіць на прафесійным узроўні.
Для каго: усе, каму важна развіць навыкі выступленняў як частай практыкі ў сваёй кар’еры і бізнесе.
Праграма спікераў складаецца з 3 воркшопаў, якія ахопяць 8 розных тэм.
Разам з эксперткамі вы: – Распрацуеце структураваны і зразумелы план выступу – Створыце прэзентацыю да будучага выступу, якая ўзмоцніць ваш спіч – Асвоіце тэхнікі працы з голасам, дыханнем, паводзінамі на сцэне. Гэта дапаможа пачувацца ўпэўнена і ўтрымліваць увагу гледача – Асвоіце тэхнікі працы ў розных фарматах – афлайн, анлайн, відэа і падкаст. – Даведаецеся, што трэба ўлічыць у кожным выпадку, каб выступленне было цікавым і тэхнічна дакладным.