Заўтра дэдлайн на Artists’ Safe Haven – 2023, #НідэрландыПры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Н…

Заўтра дэдлайн на Artists’ Safe Haven – 2023, #Нідэрланды

Пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў НДА Justice & Peace зможа прадаставіць два часовыя бяспечныя памяшканні ў Гаазе, каб вы маглі будаваць новыя стратэгіі і працягваць сваю працу для свабоды мастацкага самавыяўлення ў сваёй краіне паходжання.

Калі: чэрвень – верасень 2023.

Для каго: #мастакі ў розных галінах, асабліва жанчыны-#творцы з любых краін, якія:
⁃ рэалізуюць негвалтоўны падыход у сваёй творчасці
⁃ падвяргаюцца пагрозам або іншаму ціску ў сувязі з іх працай або актыўнасцю
⁃ жадаюць і могуць вярнуцца ў сваю краіну паходжання праз 3 месяцы
⁃ гатовыя публічна гаварыць аб сваім досведзе, творчасці або аб правах чалавека ў сваёй краіне ў той ступені, у якой гэта дазваляе сітуацыя з бяспекай
⁃ маюць гутарковую ENG мову
⁃ маюць дзейсны пашпарт або жадаюць правесці працэдуры, неабходныя для яго выдачы (пры фін. падтрымцы)
⁃ не пад следствам/забаронай на выезд з краіны.

Ддл: 28 лютага.
Даведацца больш.