У Варшаве пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ і Social CampКалі: 16 сакаві…

У Варшаве пройдзе афлайн-#інфасесія праекта EU4Culture, з удзелам MOST+ і Social Camp

Калі: 16 сакавіка 18:00 CET / 20:00 Мінск
Дзе: Беларускі Моладзевы хаб (plac Konstytucji, 6) #Варшава, #Польшча + анлайн-трансляцыя.

Для каго: #творцы, #культдзеячы, #культменеджары, #актывісты і інш.

EU4Culture, MOST+ і Social Camp – тры праграмы ад Гётэ Інстытута, якія скіраваныя на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі.

Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў у якасці рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта – бягучыя конкурсы на падтрымку:
⁃ Мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры Беларусі
⁃ Культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў.

Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Партнёрскі праект MOST+
⁃ Партнёрскі праект Social Camp.

Далучыцца да ўдзелу можна ў афлайн- і анлайн-фарматах, папярэдне прайшоўшы
рэгістрацыю.