10 сакавіка, 15:00 – 17:00 CET – „Перфарматыўныя праекты”
Вітайце ўдзельніц і ўдзельнікаў першай пітчынг-сесіі:
Wanderers
Серыя мастацка-дакументальных кароткаметражных фільмаў пра жыццё беларускіх дзеячаў мастацтва сёння. Вылучаецца “зліццём” мастацкага і дакументальнага жанраў, а таксама эксперыментальным метадам “цела ў прасторы”.
Паліна Дабравольская – “Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне служыць замест мяча”
Міжнародны праект з актрысамі з Беларусі, Польшчы і Украіны (на польскай мове), якія праз маналогі пад жывую музыку ствараюць жаночыя спевы.
PEOPLE
Вечар перфарматыўнага мастацтва, які складаецца з розных выставак, інсталяцый, перформансаў, музыкі, акцый, зносін, відэафільмаў, аб’яднаных адной прасторай і сцэнарам.
Валерыя Жураўлёва – “Лыжка дзёгцю”
“Нязручны” фільм, які дапаможа шматлікім беларусам знайсці сябе ў сюжэце і зразумець, што… “Гэта не норма, мне трэба адсюль выбірацца”. Твор прызначаны выкрыць постсавецкія стэрыатыпы, ад якіх прыйшоў час пазбавіцца.
БЕЛКА
Аднаўленне былой культуры хіп-хоп індустрыі, але з даданнем новых тэндэнцый.
Арт-групоўка C.V.I.L./Ц.В.І.Л.Ь. (who.rma, Надїя Рогожина, Яня Равяка)
Перасячэнне межаў: вывучэнне вопыту мігрантаў і прыроды памежжа праз мастацтва, фальклор і культуру. Спектакль, які сканцэнтраваны вакол тэмы межаў, вопыту мігрантаў і прыроды, з выкарыстаннем птушкі ў якасці галоўнага героя.
Андрэй Саўчанка – “Разбіты Тэатр”
Спектакль, у якім акторы, што зараз жывуць у Беларусі і ў Еўропе ў фарматах афлайн і анлайн адначасова на некалькіх пляцоўках існуюць у сітуацыях знічтожанага тэатра, разрыва паміж сабой, паміж роляў, паміж прастораў. Спектакль спалучыць жывую ігру і анлайн-трансляцыі на некалькіх сцэнах адначасова.
Далучыцца да сустрэчы ў ZOOM можна пасля хуткай рэгістрацыі (спасылка прыйдзе на ваш email).