Оўпэнкол на падтрымку творцаў ад platformB, #Германія
Штутгарцкая інстытуцыя Musik der Jahrhunderte у гэтым годзе запусціла міжнародны праект platformB – вытворчую і дыскурсную анлайн-прастору для творцаў у вымушанай эміграцыі. Прапануе лічбавую сцэну для абмену і падтрымку творчых праектаў.
Для каго:#творцы ў выгнанні, якія працуюць з рознымі медыя.
Можна падаць сваю мастацкую працу альбо прапанаваць праект на фінансаванне. Даслаць можна мэйлам у вольнай форме: ⁃ апісанне вашай ідэі ⁃ план падрыхтоўкі ⁃ бюджэт.
Вы можаце таксама падтрымаць платформу ці канкрэтнага/-ую творцу.
Праект фінансуецца Innnovationsfonds Kunst Бадэн Вюртэмберга.