Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі
Для каго: грамадскія і культурніцкія дзеячы, актывісты. Калі: 1 красавіка – 1 ліпеня. Праграма дазваляе рэалізаваць свой уласны праект альбо прайсці стажыроўку ў профільнай арганізацыі ў г. #Варшава, #Польшча.
Тэмы магчымых праектаў: інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей; праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі; сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю; культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю.
Прадстаўляецца пакрыццё выдаткаў на пражыванне і транспарт.