Цэнтр новых ідэй запускае Акадэмію новай беларускай дыпламатыі. Гэта адукацыйны #курс пра знешнюю палітыку Беларусі.
Калі: 21 сакавіка – 11 траўня. Запрашаюцца маладыя #лідары і лідаркі 18 – 35 гадоў, якія цікавяцца знешняй палітыкай і займаюцца грамадскай/журналісцкай дзейнасцю.
Мэты праграмы — даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі і развіць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі.
Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).