Падтрымліваючы анлайн-#курс “Аднаўляем_ся” для ЛГБТК-людзей
На курсе вы даведаецеся практыкі супраць выгарання, скіраваныя на абудову сваіх межаў, барацьбу са стрэсам і на клопат пра сябе. Таксама вы можаце пагаварыць пра тое , як знаходзіць сваю супольнасць у гэты няпросты час. Сустрэчы будуць бяспечныя і дазволяць застацца ананімнымі.
5 анлайн сустрэч з сакавіка па травень.
Запрашаюцца да ўдзелу ЛГБТК+ людзі з Беларусі (незалежна ад бягучага месцазнаходжання).
Ддл: 23 сакавіка.
Зарэгістравацца.
“Унутраная сіла. Пераадоленне вывучанай бездапаможнасці” – новы курс ад Нацыі Лідэраў
Многія людзі не ўмеюць і баяцца заяўляць пра сябе, адстойваць свае правы, абараняць сваю пазіцыю. Вывучаная бездапаможнасць не толькі прыносіць масу дыскамфорту чалавеку і моцна пагаршае яго эмацыйны стан і якасць жыцця, але і ўплывае на грамадства ў цэлым: людзі не бачаць шляхоў уздзеяння на ўладу і не вераць у тое, што ў краіне можна нешта змяніць.
Курс дапаможа зразумець прычыны такіх паводзін і механізмы фармавання вывучанай бездапаможнасці.
Курс стартуе 27 сакавіка і доўжыцца 4 тыдні: 6 модуляў, 6 вебінараў у тэлеграм-чаце. Па часе неабходна каля 6 гадзін на тыдзень.
Запрашаюцца да ўдзелу ўсе зацікаўленыя.
Ддл: 24 сакавіка.
Зарэгістравацца.