Платформа SHAPE+ для інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва прапануе мастацкія рэзідэнцыіДл…

Платформа SHAPE+ для інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва прапануе мастацкія рэзідэнцыі

Для каго: #творцы, #мастакі #артысты ў розных відах #мастацтва.
Калі: у інтэрвале 15 ліпеня 2023 – 14 ліпеня 2024.

SHAPE+ імкнецца спрыяць выключным новым талентам, злучаючы іх з мясцовымі супольнасцямі і аўдыторыяй праз сумесныя рэзідэнцыі са шматлікімі мастацкімі вынікамі, замоўленымі творамі (з аплатай), а таксама разавымі прэзентацыямі і перформансамі. Камбінуючы адкрыты конкурс і куратарскі адбор, фестывалі і пляцоўкі, якія ўдзельнічаюць у аргкамітэце платформы, будуць выбіраць спіс артыстаў для падтрымкі кожны год.

Творцы, абраныя для ўдзелу ў SHAPE+, павінны быць гатовыя выбіраць больш экалагічныя формы падарожжаў і чакаецца, што яны будуць удзельнічаць альбо ў рэзідэнцыях, якія ўключаюць мастацкае супрацоўніцтва, альбо аднаразавыя шоў, прэзентацыі, а таксама рэкламныя мерапрыемствы, адукацыйныя мерапрыемствы і нэтворкінг творцаў.

Ддл: 31 сакавіка 23:59 CET
Падрабязнасці і заяўка