Новы з серыі вэбінараў Women in Tech: „Песімізм і аптымізм будучыні: будучыня свет(аў) у стратэгіях …

Новы з серыі вэбінараў Women in Tech:

„Песімізм і аптымізм будучыні: будучыня свет(аў) у стратэгіях фемінізму і IT-тэхналогій”

Калі: 23 сакавіка 18:00 CET / 20:00 Мінск.

Філасафіня і даследчыца Вольга Давыдзік звернецца да аналізу кіберфемінісцкіх практык і тэорый у асэнсаванні сучаснага грамадства і аналізе беларускіх падзей.

Рубеж 20-21 стст стаў яскравай ілюстрацыяй таго, як новыя інструменты і механізмы, якія ствараюцца лічбавай прасторай, у тым ліку, прыводзяць да развіцця прынцыпова іншых форм сацыяльных інстытутаў. ІТ-тэхналогіі ў пратэстах могуць з’яўляцца інструментам не толькі для аб’яднання ў сетцы, актывізму, рэагавання, стварэння платформ для вырашэння бягучых задач, але і для замацавання наступных змяненняў сацыяльна-палітычных сістэм, іх інстытуцыяналізацыі.

Пытанні ў плане вэбінара:
Як мяккія тактыкі супраціву спрыяюць паступоваму развінчванню машыны патрыярхата?
Якую ролю ў гэтым працэсе гуляюць IT-тэхналогіі і як мы можам казаць аб пазітыўнай сумеснай будучыні ў перыяд трагедый?
Як тэхнафемінізм (або фемінізму і тэхналогіі) уяўляюць аптымістычныя і песімістычныя стратэгіі будучыні?

Вольга Давыдзік – магістр філасофіі, даследчыца, дактарантка даследчай праграмы Культуры крытыкі ва ўніверсітэце Леўфаны, Германія. Яе артыкулы выходзілі ў syg.ma, Мастацкім часопісе, каталогу выставе “Кожны день”.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца.

Серия вебинаров Women in Tech. Ольга Давыдик: Пессимизм и оптимизм будущего: будущее мир(ов) в стратегиях феминизма и IT-технологий.

Для серии вебинаров Women in Tech Ольга Ольга Давыдик сфокусируется на том, как феминистские исследовательские оптики анализируют происходящие социально-политические трансформации, какие механизмы и инструменты они видят в качестве преобразующих пространство…