“Digital-метады дэманстрацыі сучаснага мастацтва” — паблік-ток з Ксюшай Тырсікавай ад „Культурнага К…

“Digital-метады дэманстрацыі сучаснага мастацтва” — паблік-ток з Ксюшай Тырсікавай ад „Культурнага Коду” + фокус-група па выкарыстанні платформы VARTA!

Ксенія Тырсікава — блогерка, менеджарка культ. праектаў, зараз працуе над стварэннем агрэгатара экспазіцыйных праектаў VARTA!, прызначаным сабраць #digital-варыянты дэманстрацыі беларускага мастацтва на адной платформе.

1⃣На паблік-току Ксенія раскажа на прыкладах пра найбольш вядомыя тэхналагічныя сродкі стварэння мастацкіх экспазіцый (якія, між тым, у дачыненні да рэпрэзентацыі беларускага мастацтва маглі б выкарыстоўвацца часцей).
Metaverse
3D, 360 выставы
#AR і #VR-тэхналогіі для прэзентацыі мастацтва.

Калі: 28 сакавіка, 17:00 СЕТ / 18:00 Мінск
Дзе: ZOOM.

2⃣У працяг Ксенія арганізуе закрытую фокус-групу па магчымасцях выкарыстання varta.digital для віртуальных экспазіцый.

Запрашаюцца
#мастакі, #куратары і #прадзюсары розных арт- праектаў.

Калі: 5 красавіка 17:00 СЕТ
Дзе: ZOOM
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.