“Рэкамендацыйныя лісты: правілы напісання і тыповыя памылкі” – #інфасесія ад EducationUSA
Рэкамендацыйныя лісты адыгрываюць вельмі важную ролю ў пытаннях працаўладкавання ці паступлення ў замежныя ўніверсітэты. Аднак, каб выкарыстоўваць іх патэнцыял па максімуме, неабходна разумець патрабаванні, якія прад’яўляюць заходнія ўніверсітэты і працадаўцы да такіх дакументаў. Важна пазбягаць тыповых памылак у падрыхтоўцы і планаванні такіх дакументаў, а таксама ўмець самастойна складаць сцэнар у выкарыстанні гэтых найважнейшых складальнікаў поспеху.
Лекцыю правядзе Віктар Хоцім, супрацоўнік офіса EducationUSA Belarus, які працуе ў сферы адукацыі ў ЗША з 1999 года.