New Democracy Fund, #Данія, мае два новыя консурсы грантаў 1⃣Механізм гнуткага рэагавання – я…

New Democracy Fund, #Данія, мае два новыя консурсы грантаў

1⃣Механізм гнуткага рэагавання – як гібкі і хуткі спосаб падтрымкі ў вельмі непрадказальнай і турбулентнай абстаноўцы.

Для каго: шырокі спектр удзельнікаў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга Партнерства, у тым ліку (але не абмяжоўваючыся імі):
⁃ праваабаронцы
#мастакі і/або культурныя няўрадавыя арганізацыі
#журналісты і дакументалісты
⁃ прафсаюзы ці іншыя няўрадавыя працоўныя арганізацыі;
⁃ псацыяцыі, сеткі або любыя іншыя арганізацыі, якія прадстаўляюць пэўны голас/групу ў грамадстве
⁃ суб’екты грамадзянскай супольнасці ва ўсходніх суседніх краінах, якія зараз знаходзяцца ў выгнанні і маюць ранейшыя або існуючыя партнёрскія адносіны з дацкай арганізацыяй

…якія знаходзяцца пад ціскам з-за:
⁃ надзвычайнай сітуацыі;
⁃ вайны і/ці канфлікту;
⁃ кардынальнай змены палітычнага або заканадаўчага кантэксту (станоўчая ці негатыўная);
⁃ хуткага закрыцця прасторы і/або асноўныя #правы_чалавека пад пагрозай;
⁃ пагаршэння заканадаўчай базы і прававой абароны;
⁃ раптоўнай палітычнай напружанасці або палярызацыі;
⁃ знешняй і/ці ўнутранай пагрозы існаванню або бесперашкоднай дзейнасці.

Важна! Трэба мець у якасці партнёра дацкую арганізацыю. Такім партнёрам могуць стаць арганізацыі-сябры кансорцыума Фонду новай дэмакратыі.

Будуць падтрымлівацца праекты, скіраваныя на:
– супрацьдзеянне абмежаванням і парушэнням правоў чалавека, каб пераадолець рызыкі і надзвычайныя сітуацыі і вярнуць грамадзянскую прастору
– выкарыстанне новых вокнаў магчымасцяў і новых палітычных адкрыццяў
– аказанне экстранай дапамогі асобам любога полу і групам, што знаходзяцца пад пагрозай, калі падтрымка накіроўваецца праз арганізацыю грамадзянскай супольнасці (АГС)

Бюджэт – да 400 000 DKK (~53 700 EUR). Дапускаецца суфінансаванне. Тэрмін: макс. 1 год.

Ддл: заяўкі разглядаюцца на пастаяннай аснове. Апрацоўка заявак займае 4-6 тыдняў.

2⃣Новы механізм супрацоўніцтва

Мэта праграмы – наладжванне партнёрстваў паміж АГС Даніі і краін УП у спрыянні дэмакратычнаму дыялогу, прыягненні адказных да адказнасці, абароне правоў чалавека.

Для каго: дэмакратычна арганізаваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці, грамадскія рухі, сродкі масавай інфармацыі, акадэмічныя колы, прафсаюзы, а таксама грамадскія групы і арганізацыі, уключаючы культурныя, адукацыйныя.

Важна! Дацкі партнёр, з’яўляючыся вядучым заяўнікам, павінен падаць сумесную заяўку са сваім партнёрам з Усходняй краіны-суседкі.

Будуць падтрымлівацца праекты, скіраваныя на:
* устойлівае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва
Бюджэт праектаў – да ~120 000 EUR.
* кароткатэрміновыя дзеянні па ўсталяванні і развіцці партнёрстваў
Бюджэт – ад ~ 6700 – да 20 000 EUR.

Ддл: 14 траўня.

Даведацца больш.

We support through two funds | The New Democracy Fund

We support: There are two available funds to apply for at The New Democracy Fund. One is Rapid Response Fund and the other is the New Cooperation Fund.