Collide – міжнародная прэмія, якая аб’ядноўвае мастацтва і навуку ў супрацоўніцтве з вядучымі культурнымі ўстановамі Еўропы. Запрашаюць мастакоў паразважаць пра ўплыў навукі і даследаванняў на сучасную культуру. Асабліва цікавяць мастацкія прапановы, якія даследуюць штучны інтэлект, мадэляванне, з’яўленне квантавых тэхналогій і іх інтэрпрэтацыю з філасофскага і этычнага пунктаў гледжання.
Collide прапануе: – удзел у маштабнай выставе, прысвечанай вывучэнню ўплыву тэхналогій на чалавецтва – выдаткі на пражыванне – выдаткі на праезд і пражыванне ў перыяд рэзідэнцыі – вытворчую стыпендыю 15000 CHF (≈15040 EUR).