RAZAM шукаюць супрацоўніка на 20 гадзін у тыдзень. Трэба будзе займацца пасярэдніцтвам ў атрыманні рэзідэнцый у Германіі і Польшчы для беларускіх мастакоў і дзеячаў культуры, ствараць магчымасці для ўдзельнікаў праекту працаваць па прафесіі, садзейнічаць культурнаму абмену з еўрапейскімі краінамі і інш.
Неабходна мець: – вышэйшую адукацыю ў культурнай/сацыяльнай/гістарычнай галіне – вопыт кіравання праектамі/мерапрыемствамі – вопыт працы ў сферы культуры ці блізкасць да сферы культуры – вольнае дзелавое валоданне нямецкай мовай, добрае веданне англійскай і беларускай/рускай моў.
Што прапануюць: – кантракт на 2 гады (1чэрвеня 2023 – 31 траўня 2025) – працоўнае месца ў офісе ў Берліне – дыстанцыйная праца магчыма па дамоўленасці.