Cultural Diplomacy & the Freedom of Art – #конкурс мастацкіх працДля каго: #мастакі і #творцы, я…

Cultural Diplomacy & the Freedom of Art – #конкурс мастацкіх прац

Для каго: #мастакі і #творцы, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
Калі: 2023

State of the ART(ist) – сумесны праект Міністэрства замежных спраў Аўстрыі і Ars Electronica. У гэтым годзе ўвага засяроджана на мастаках, якія моцна пацярпелі ад уздзеяння пагрозлівых сітуацый. Ініцыятыва факусуецца на тых глабальных праблемах, што ўзнікаюць з розных крыніц, але наступствы якіх прыводзяць да небяспечных умоў. Сцэнары экзістэнцыйнай пагрозы для мастакоў – гэта панурая рэальнасць з розным паходжаннем і фонам.

Пераможцы атрымаюць:
– 2 галоўныя прызы па 3000 EUR
– 8 уганараванняў па 750 EUR
– 10 праектаў будуць прэзентаваны ў межах фестывалю Ars Electronica Festival 2023 у Лінцы
– трансляцыя праз тэлеканал Festival
– абмеркаванне прац на анлайн-пляцоўцы Kunsthalle
– працы будуць даданыя ў знакаміты лічбавы архіў Ars Electronica.

Ддл: 28 красавіка.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #грамадскія_праекты