Клуб Craft Hand Lab арганізуе у бліжэйшы ўікенд семінар для рамеснікаў у Варшаве(+будуць відэа на Youtube) Калі: 16 красавіка, 12:00 – 19:00 Дзе: #Варшава, #Польшча
Калі вы ў Варшаве, прыходзьце знаёміцца, піць гарбату ці каву і атрымліваць карысную інфармацыю. Гл. поўную праграму мерапрыемства.
Калі вы не з Варшавы ці не можаце прыйсці, у рэгістрацыйнай форме вы можаце напісаць, якія кам’юніці-мерапрыемствы вам цікавыя для самаадукацыі і развіцця прафесійных сувязяў.
Для ўсіх, хто хоча сачыць за развіццём супольнасці беларускіх рамеснікаў і дызайнераў дыстанцыйна, будуць дасяжныя відэа на яе Youtube-канале