Save the date: 2 анлайн-інфасесіі па бягучых конкурсах грантаў на наступным тыдні1⃣EU4Culture…

Save the date: 2 анлайн-інфасесіі па бягучых конкурсах грантаў на наступным тыдні

1⃣EU4Culture: конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў

Калі: 19 красавіка, 19.00 (па Мінску)

Прадстаўнікі крэатыўных індустрый і #культдзечы запрашаюцца на інфасесію, прысвечаную бягучаму конкурсу грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў з дэдлайнам 2 траўня. Працягласць праекта – да 1 года.

Памер гранта: 3000-25000 EUR.

Зарэгістравацца.

2⃣Вэбінар ад New Democracy Fund: Як падаць заяўку на фінансаванне на два бягучых конкурсы

Калі: 18 красавіка, 13.00 (па Варшаве)

Вы даведаецеся, як падаць заяўку на гранты праз механізмы фінансавання «Гнуткае рэагаванне» і «Новае супрацоўніцтва». Грант могуць атрымаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці, #актывісты, праваабаронцы, #журналісты, #культдзеячы, #мастакі і г.д. Дэдлайн заяўкі – 14 траўня.

Вэбінар адбудзецца на англійскай.

Агульная сума фінансавання ад фонда – 15,5 млн. DKK.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #трэнінг #майстар_клас #грант #конкурс_грантаў