Для каго:#мастакі і #творцы ўсіх дысцыплін. Калі: 1 – 4 тыдні у 2023.
Фестываль Begehungen праходзіць у пустым музее-палацы ў Ліхтэнштэйне. Запрашаюць творцаў, якія хацелі б прэзентаваць гатовыя працы або стварыць іх падчас рэзідэнцыі. Тэма фестываля – «‘etc. pp», праекты павінны датычыцца феномена калекцыянавання або розных спосабаў выкарыстання будынка палаца за апошнія 180 гадоў.
Рэзідэнцыя прапануе: – ганарар 2500 EUR – пакрыццё матэрыяльных выдаткаў 700 EUR – пражыванне – выдаткі на праезд – удзел у выставе 300 EUR – выдаткі на дастаўку працы.