СЁННЯ! #інфасесія EU4Culture: конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў…

СЁННЯ! #інфасесія EU4Culture: конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў

Каманда фінансаванага Еўрасаюзам праекта EU4Culture запрашае прадстаўнікоў культурных і крэатыўных індустрый Беларусі на анлайн-інфасесію, прысвечаную бягучаму конкурсу грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў з дэдлайнам 2 траўня.

Калі: 19 красавіка, 19:00 па Мінску.
Удзел па рэгістрацыі.

Гранты EU4Culture накіраваны на развіццё беларускага культурнага і крэатыўнага сектараў дзеля сацыяльна-эканамічнага развіцця і пашырэння міжкультурнага дыялогу, абмену ведамі паміж творцамі і дзеячамі культуры. Памер гранта складае ад 3 000 да 25 000 еўра, а працягласць праекта можа быць да 1 года. У 2022 годзе EU4Culture падтрымаў 14 праектаў з Беларусі.

Таксама да 23 красавіка ідзе конкурс для экспертаў для ацэнкі заявак конкурса.