EFFEA – #конкурс_грантаў для арганізатараў фестываляў і творцаў Для каго: а) #культменеджары і #прад…

EFFEA – #конкурс_грантаў для арганізатараў фестываляў і творцаў

Для каго: а) #культменеджары і #прадзюсары, якія арганізуюць фестывалі; б) #творцы / #мастакі – індывідуальна ці калектывамі.

Магчымыя жанры і сферы дзейнасці для фестываляў:
#архітэктура, #балет, сучасны #танец, #цырк, #дызайн/прыкладное ці лічбавае #мастацтва, #кіно, фальклор і народнае мастацтва, #спадчына, #літаратура, #музыка, #опера, вулічнае мастацтва, #тэатр, #фатаграфія/відэа, #скульптура, #жывапіс і інш.

Праект дазваляе знайсці цягам 2023-2024 гг. артыста, партнёрскія фестывалі і папрацаваць над праектам сваёй рэзідэнцыі. Еўрапейскі фонд фестываляў для маладых мастакоў (EFFEA) прапануе артыстам-пачаткоўцам платформу для развіцця сваёй кар’еры на міжнародным узроўні. Прымальнымі краінамі рэзідэнцтва з’яўляюцца дзяржавы-члены ЕС і краіны Крэатыўнай Еўропы.

Ёсць 2 напрамкі фінансавання:

1⃣Discovery
– Арганізатары фестывалю разам з двума іншымі (фестывальнымі) партнёрамі наводзяць масты праз рэзідэнцыі і настаўніцтва, каб #артысты мог развіць сваю мастацкую ідэю.
Для ўдзелу фестывальнаму камітэту неабходна зарэгістравцца на партале FestivalFinder.eu.
Фінансаванне – да 8000 EUR.

2⃣Springboard
– Запрашаюцца творцы, якія працуюць у сваёй краіне, але гатовы развіваць сваю кар’еру на міжнародным узроўні. Запрошаны ўдзельнік павінен прадэманстараваць сваю працу ў некалькі этапаў. Фінансаванне – да 15 000 EUR.

Ддл: 19 чэрвеня.
Падаць заяўку.


#арт #мастацтва #фестываль #грант #міждысцыплінарныя_праекты