The Bellagio Center – міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ад Фонду Ракфелера, #ІталіяДля каго: #даследчыкі…

The Bellagio Center – міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ад Фонду Ракфелера, #Італія

Для каго:
#даследчыкі, #актывісты, #творцы.
Калі: 4 тыдні ў 2024.

Bellagio Centre прапануе не месца для асабістых разважанняў, а магчымасць прасоўваць канкрэтны праект і наладжваць міждысцыплінарныя і міжкультурныя сувязі з іншымі рэзідэнтамі. Мэта – абмен меркаваннямі паміж лідэрамі з самых розных слаёў грамадства, дысцыплін і геаграфічных рэгіёнаў. Тэмы рэзідэнцыі – «вынаходства капіталізму нанова», «садзейнічанне дабрабыту» і «рашэнне праблемы змены клімату».

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне і харчаванне
– супольнасць з 15 навукоўцаў, мастакоў або практыкаў з усяго свету
– магчымасць прывезці з сабой партнёра
– фінансаванне паездкі
– удзел у міжнароднай сетцы лідэраў цэнтра.

Ддл: 26 красавіка.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #публічныя_прасторы